Тысяча чалавек патрабуе перайменавання сувораўскай вучэльні ў МінскуКатегория: Общество
Справка:
![]() У звароце да прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і міністра абароны генерал-палкоўніка Леаніда Мальцава прапануецца назваць навучальную ўстанову ў гонар дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага (1460 - 1530). Гетман Астрожскі атрымаў перамогі ў 63 бітвах з ворагамі нашай краіны, у тым ліку пад Воршай у 1514 годзе. У звароце адзначаецца, што “для нашага народа Сувораў з’яўляецца акупантам і катам, які жорстка падаўляў паўстанні беларускага народа”. На думку ініцыятараў акцыі, ушанаванне памяці Суворава – гэта “ганьба для беларускай нацыі, здзек над памяццю нашых продкаў”. Збор подпісаў вядзецца ў Мінску, Брэсце і Гродне. Па выніках кампаніі подпісы будуць перададзеныя не толькі Сідорскаму і Мальцаву, але і кіраўніцтву вучэльні. БЕЛАПАН |
Автор: XPert
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем.